Сэрвісы

Круглы стол з элементамі інтэрактыўнай гульні для замежных студэнтаў «Канстытуцыя – фундамент дзяржавы»

Круглы стол з элементамі інтэрактыўнай гульні для замежных студэнтаў «Канстытуцыя – фундамент дзяржавы»

10 сакавіка 2025 года выкладчык кафедры прыкладной лінгвістыкі Марына Уладзіміраўна Дубень і старшы выкладчык кафедры прыкладной лінгвістыкі Святлана Вячаславаўна Халілі-Квасава правялі для замежных студэнтаў спецыяльнасці «Руская філалогія» круглы стол з элементамі інтэрактыўнай гульні, прысвечаны Дню Канстытуцыі.

Пасяджэнне круглага стала пачалося з прывітання загадчыка кафедры прыкладной лінгвістыкі Аксаны Міхайлаўны Дарагакупец-Навіцкай, якая падкрэсліла значнасць Дня Канстытуцыі для кожнага грамадзяніна.

Падчас мерапрыемства студэнты даведаліся пра паходжанне слова «Канстытуцыя», абмеркавалі цікавыя факты аб з'яўленні і функцыянаванні Асноўнага Закона ў розных краінах свету, пагаварылі пра гісторыю з'яўлення, структуру і асноўныя палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Затым было прапанавана інтэрактыўнае эўрыстычнае заданне, якое выконвалася ў групах. Кожная група атрымала карткі, у якіх быда дадзена інфармацыя пра тэрыторыю, колькасць насельніцтва, прыродныя багацці, асаблівасці сацыяльнага і эканамічнага жыцця якой-небудзь краіны. Студэнты павінны былі распрацаваць асноўныя палажэнні «Канстытуцыі», якія адлюстроўваюць галоўныя каштоўнасці «сваёй краіны».

Юнакі і дзяўчаты з вялікай цікавасцю ўключыліся ў падрыхтоўку праектаў і іх прадстаўленне іншым камандам, прадэманстраваўшы творчае мысленне, глыбокае разуменне структуры Асноўнага Закона, добры ўзровень валодання рускай мовай.

На мерапрыемстве панавала выключна добразычлівая і пазітыўная атмасфера.

hguyjuguygmugyuvgy_3.jpg

hguyjuguygmugyuvgy_5.jpg

hguyjuguygmugyuvgy_2.jpg

hguyjuguygmugyuvgy_4.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image