12 і 13 сакавіка 2025 г. дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Н.В.Яфімава правяла са студэнтамі 1 курса юрыдычнага факультэта (групы 7, 8, 9) гутарку на тэму «Моўныя правы грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і іх адлюстраванне ў Канстытуцыі і Законе “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”». Мерапрыемства было прымеркавана да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі гутаркі абмеркавалі правы беларусаў у плане моўнага карыстання ў розных сферах жыццядзейнасці ва ўмовах дзяржаўнага беларуска-рускага білінгвізму, іх адлюстраванне ў асноўных дзяржаўных дакументах і формы рэалізацыі. Студэнты пазнаёміліся з адпаведнымі палажэннямі Канстытуцыі і Закона, прааналізавалі іх фармулёўкі і асаблівасці ажыццяўлення. Мерапрыемства садзейнічала павышэнню ўзроўню прававой культуры навучэнцаў у моўнай сферы.




BY

