Сэрвісы

Конкурс-алімпіяда БДУ па англійскай мове для абітурыентаў 2025 на філалагічным факультэце БДУ

Конкурс-алімпіяда БДУ па англійскай мове для абітурыентаў 2025 на філалагічным факультэце БДУ

Кафедра германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ аб'яўляе аб правядзенні Конкурсу-алімпіяды БДУ па англійскай мове для абітурыентаў 2025.

Конкурс-алімпіяда праводзіцца з мэтай выяўлення і падтрымкі найбольш здольных, адораных навучэнцаў, прыцягнення таленавітай моладзі да навучання ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Да ўдзелу ў Конкурсе-алімпіядзе запрашаюцца абітурыенты 2025 года.

Конкурс-алімпіяда БДУ па англійскай мове для абітурыентаў 2025 пройдзе ў завочна-вочным фармаце.

Этапы правядзення Конкурсу-алімпіяды:

1. Прыём заявак на ўдзел: 17‒27.03.2025 г. Для ўдзелу ў Конкурсе-алімпіядзе неабходна да 27 сакавіка 2025 года падаць у аргкамітэт заяўку на электронны адрас Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

2. Рэгістрацыя ўдзельнікаў Адборачнага этапа на адукацыйным партале філалагічнага факультэта БДУ: 01‒02.04.2025 г.

3. Правядзенне Адборачнага этапа (завочная форма, на адукацыйным партале філалагічнага факультэта БДУ https://eduphil.bsu.by/course/view.php?id=2360): 03.04.2025 г. у 16:00 па мінскім часе.

4. Рэгістрацыя ўдзельнікаў Прамежкавага этапа на кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ: 12.04.2025 г. у 10:30 (г. Мінск, вул. Карла Маркса, 31, к. 122).

5. Правядзенне Прамежкавага этапа на філалагічным факультэце БДУ (вочная форма, у аўдыторыях філалагічнага факультэта): 12.04.2025 г. у 11:00 па мінскім часе.

7. Рэгістрацыя ўдзельнікаў Заключнага этапа на кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ: 12.04.2025 г. у 12:15 (г. Мінск, вул. Карла Маркса, 31, к. 122).

8. Правядзенне Заключнага этапа на філалагічным факультэце БДУ (вочная форма, у аўдыторыях філалагічнага факультэта): 12.04.2025 г. у 12:30 па мінскім часе.

9. Падвядзенне і аб'яўленне вынікаў на сайце Конкурсу-алімпіяды https://sites.google.com/view/bsuolympiad: 17.04.2025 г.

10. Узнагароджанне пераможцаў Конкурсу-алімпіяды: 18.04.2025 г.

 

Пераможцамі і прызёрамі Конкурсу-алімпіяды прызнаюцца ўдзельнікі, якія атрымалі найбольшую колькасць балаў. Пераможцы Конкурсу-алімпіяды ўзнагароджваюцца дыпломамі першай ступені. Прызёры Конкурсу-алімпіяды ўзнагароджваюцца дыпломамі другой ступені і дыпломамі трэцяй ступені.

Звярніце ўвагу, у межах прыёмнай кампаніі 2025 года пераможцы Конкурсу-алімпіяды БДУ па англійскай мове не маюць права на льготы пры паступленні.

Вынікі Конкурсу-алімпіяды размяшчаюцца на афіцыйным сайце Конкурсу-алімпіяды https://sites.google.com/view/bsuolympiad, сайце БДУ, сайце філалагічнага факультэта БДУ, у беларускіх СМІ.

Кантакты: адрас электроннай пошты аргкамітэта Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.; афіцыйны сайт Конкурсу-алімпіяды https://sites.google.com/view/bsuolympiad.

 

 

Image

Рэсурсы

Image
Image