14 сакавіка ў рамках працы па ідэалагічнаму выхаванню студэнцкай моладзі старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства С.Э. Бабок правяла са студэнтамі 1 курса спецыяльнасці “Рамана – германская (нямецкая) філалогія” адукацыйны квэст “Падарожнічаем па старонках Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”. Мерапрыемства прымеркавана да Дня Канстытуцыі. Мэта гульні – выхаванне ў падрастаючага пакалення канстытуцыйнай граматнасці і пачуцця патрыятызму. Падчас гульні студэнты прайшлі восем станцый. На кожнай станцыі ім прапаноўваліся заданні, выкананне якіх патрабавала зладжанай каманднай працы і ведаў Асноўнага Закону сваёй дзяржавы. На стартавым адрэзку гульні студэнты адказвалі на пытанні, звязаныя з гісторыяй станаўлення канстытуцыйнага строю ў Рэспубліцы Беларусь. Для праходжання наступных этапаў камандам давялося ўспомніць правы і абавязкі грамадзяніна, замацаваныя ў Канстытуцыі, а таксама асноўныя паўнамоцтвы заканадаўчых і выканаўчых органаў Рэспублікі Беларусь.
Інавацыйная форма правядзення мерапрыемства стала не толькі захапляльнай. Гульня ў камандзе патрабавала ад навучэнцаў творчага падыходу, праяўлення нестандартнага мыслення і асабістай адказнасці кожнага за агульны вынік.




BY

