Сэрвісы

Экалагічныя ініцыятывы студэнтаў: як стварыць устойлівы горад у Беларусі

Экалагічныя ініцыятывы студэнтаў: як стварыць устойлівы горад у Беларусі

19.03.2025 у межах эстэтычнага выхавання старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства А.І. Ліхарад правяла са студэнтамі 1 курса філалагічнага факультэта круглы стол на тэму "Устойлівыя гарады Рэспублікі Беларусь: ад канцэпцыі да практыкі", прысвечаны году добраўпарадкавання. Мэта занятку-даць пляцоўку для абмену ідэямі і прапановамі, якія могуць спрыяць пераходу беларускіх гарадоў да больш устойлівай мадэлі развіцця. Удзельнікі мерапрыемства засяродзіліся на розных аспектах ўстойлівага гарадскога планавання, уключаючы энергаэфектыўнасць, транспартную інфраструктуру, кіраванне адходамі і стварэнне камфортнага гарадскога асяроддзя. Студэнты ўсвядомілі, што праблема ўстойлівага развіцця становіцца ўсё больш актуальнай ва ўмовах глабальных змяненняў клімату і росце урбанізацыі. Устойлівыя гарады - гэта не толькі камфортныя для пражывання месцы, але і тэрыторыі, здольныя эфектыўна выкарыстоўваць рэсурсы, мінімізаваць негатыўнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе і забяспечваць высокую якасць жыцця для сваіх жыхароў.

Студэнты актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні, прапаноўваючы свае ідэі і праекты, накіраваныя на паляпшэнне гарадскога асяроддзя. Многія з іх падкрэслілі важнасць ўключэння моладзі ў працэс прыняцця рашэнняў, бо менавіта маладое пакаленне будзе жыць у гарадах будучыні. Удзельнікі прыйшлі да высновы, што ўстойлівае развіццё гарадоў - гэта не толькі пытанне экалогіі, але і эканомікі, сацыяльнай справядлівасці і якасці жыцця. Важным аспектам з'яўляецца інтэграцыя сучасных тэхналогій і інавацый у гарадское планаванне, што дазволіць стварыць больш камфортныя і бяспечныя ўмовы для жыцця.

21032025ekolog2.jpg

21032025ekolog3.jpg

21032025ekolog4.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.