Сэрвісы

Сусветны дзень паэзіі

Сусветны дзень паэзіі

21 сакавіка на кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай аматары паэзіі з розных краін свету сабраліся ў “літаратурнай гасцёўні”. Замежныя студэнты з Расіі, Кітая, Туркменістана, Азербайджана і іншых краін пазнаёмілі прысутных з шэдэўрамі вядомых паэтаў, расказалі пра творчы шлях знакамітасцяў і прадставілі іх творы.

Паэзія і музыка, краявіды з ландшафтамі далёкіх раін у спалучэнні з творамі беларускіх аўтараў стваралі лірычную атмасферу. Студэнткі Лі Жахань і Сюй Іжань выканалі кітайскія народныя кампазіцыі на традыцыйных музычных інструментах, а Цзы Аосюэ і Сюй Мэнцзы прачыталі кітайскія чатырохрадкоўі. Прыгожую музычную кампазіцыю з вершамі старажытнага кітайскага паэта Лі Цынжао “Кветкі мэйхоа” прадставіла Сюй Хэвэй і яе сябры з эканамічнага факультэта.

Гучала паэзія А.С. Пушкіна, Махтумкулі, Я. Еўтушэнкі і іншых вядомых паэтаў. Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем ўспрымалі песні на рускай мове ў выкананні Лю Сянлуна, Мірзаева Эміна і іншых выступоўцаў. Асаблівую прыгожую ноту ўнеслі туркменскія студэнты і студэнткі, якія расказалі аб свяце “Наўруз” і задзейнічалі ўсіх у яркім народным танцы.

8E65769D-4E96-477D-9733-94003B6BC057.jpeg

A14BF70A-F40E-4427-A492-1F6B9950E40B.jpeg

IMG_20250321_160805_7141512561384.jpg

3468B775-B699-4970-9A2B-D69191087408.jpeg

Image

Рэсурсы

Image
Image