Сэрвісы

“Расія – Беларусь. Скрыжаванне лёсаў”

“Расія – Беларусь. Скрыжаванне лёсаў”

20 сакавіка 2025 г. у межах заняткаў па вучэбнай дысцыпліне “Беларуская мова (Прафесійная лексіка)” студэнты 3 курса механіка-матэматычнага факультэта спецыяльнасці “Матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі” разам са старшым выкладчыкам кафедры беларускага мовазнаўства А.М.Муравіцкай наведалі выставу “Расія – Беларусь. Скрыжаванне лёсаў” у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

У аснове канцэпцыі дадзенага беспрэцэдэнтнага выставачнага праекта – ідэя аб гістарычнай культурнай агульнасці дзвюх сучасных суверэнных дзяржаў, Расіі і Беларусі, унікальнасці і адзінстве, аўтэнтычнасці і ўзаемаўплывах у культурнай прасторы. На выставе прадстаўлены каля 300 твораў жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з багатых збораў двух вядучых мастацкіх музеяў Расіі і Беларусі.

Студэнты пазнаёміліся з творчай спадчынай майстроў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у тым ліку Івана Хруцкага, Сяргея Заранкі, Іллі Чашніка, Марка Шагала, Анатоля Тычыны і многіх іншых, чыё мастацтва стала значнай часткай сусветнай культурнай спадчыны.

Дадзенае мерапрыемства садзейнічае актуалізацыі ўвагі студэнцкай моладзі на глыбокіх культурных расійска-беларускіх сувязях, значнасці гістарычных узаемадзеянняў, якія ўзбагачаюць культуры братніх народаў, а таксама спрыяе пашырэнню культурнага ўзроўню і кругагляду.

IMG_20250321_124604.jpg

IMG_20250321_124507.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image