Сэрвісы

Прафарыентацыйная сустрэча выкладчыкаў і студэнтаў філалагічнага факультэта БДУ з навучэнцамі гімназіі № 43 г. Мінска

Прафарыентацыйная сустрэча выкладчыкаў і студэнтаў філалагічнага факультэта БДУ з навучэнцамі  гімназіі № 43 г. Мінска

21.03.2025 выкладчыкі кафедры і студэнты 4 курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія» Макеенка Максім, Ярмак Аліна, Філіпаў Мацвей правялі прафарыентацыйную сустрэчу з навучэнцамі 10 «Б» класа гімназіі № 43 г. Мінска. 

Мэта мерапрыемства – пазнаёміць навучэнцаў гімназіі з філалагічным факультэтам БДУ, праінфармаваць аб магчымасцях навучання на філалагічным факультэце, перспектывах прафесійнага росту ў сферы філалогіі.

Мерапрыемства пачалося з прывітальнага слова прадстаўнікоў філалагічнага факультэта БДУ. Потым студэнты факультэта выступілі з прэзентацыяй аб філалагічным факультэце, расказалі аб значнасці філалогіі ў сучасным свеце, аб перспектывах працаўладкавання і спецыфіцы вывучэння моў і літаратуры.

Навучэнцы гімназіі актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні, задавалі пытанні аб уступных іспытах, умовах паступлення і жыцця ва ўніверсітэце.

Сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы. Навучэнцы гімназіі атрымалі вычарпальную інфармацыю аб прафесіі філолага і вучобе на факультэце, што дапаможа ім у выбары будучай прафесіі. Выкладчыкі і студэнты адзначылі высокі ўзровень зацікаўленасцi школьнікаў.

photo_2025-03-21_16-17-49.jpg

photo_2025-03-21_16-17-48.jpg

photo_2025-03-21_16-17-50.jpg

photo_2025-03-21_16-17-51.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image