Сэрвісы

Круглы стол «Зямля ‒ мой дом. Як аптымальна абысціся з бытавымі адходамі»

Круглы стол «Зямля ‒ мой дом. Як аптымальна абысціся з бытавымі адходамі»

21.03.2025 старшы выкладчык кафедры германскага языказнання Н.А. Мятліцкая і студэнты 1 курса 9 групы спецыяльнасці «рамана-германская (англійская) філалогія» правялі круглы стол на тэму: «Зямля ‒ мой дом. Як аптымальна абысціся з бытавымі адходамі».

Асноўнай мэтай мерапрыемства з'яўляецца павышэнне ўзроўню свядомасці навучэнцаў аб праблемах выкарыстання бытавых адходаў, фарміраванне пачуцця беражлівых адносін да асяроддзя і асабістай адказнасці за яго бяспеку.

Удзельнікі паглядзелі і абсудзілі відэасюжэт аб катастрафічных наступствах забруджвання навакольнага асяроддзя бытавымі адходамі для жывёл і расліннага свету. Затым праглядзелі і абмеркавалі відэа сюжэт аб маштабах праблемы выкарыстання бытавых адходаў у Беларусі, а таксама а дзяржаўных мерах па яе рашэнню: «Смеццевы крызіс пагражае Беларусі? Рэзерв палігонаў хутка будзе вычарпаны». Студэнты выказалі сваё меркаванне адносна актуальнасці гэтай праблемы ў нашай краіне і свеце, а таксама рацыянальнасці прадпрымаемых мер па яе рашэнню.

На заключным этапе ўдзельнікі мерапрыемства азнаёміліся са спецыяльна распрацаваным у Рэспубліцы Беларусь чат-ботам, які дапамагае насельніцтву зразумець, што рабіць з бытавым смеццем, каб забяспечыць максімальную перапрацоўку адходаў, а таксама даведацца, якія менавіта бытавыя адходы годныя для далейшай перапрацоўкі.

У працэсе абмеркавання студэнты прадэманстравалі разуменне важнасці беражлівых адносін да навакольнага свету, у якім мы жывем, адчуванне сур'ёзнасці праблемы выкарыстання бытавых адходаў і матываванасць у сартаванні бытавога смецця для яго наступнай перапрацоўкі.

2_17.jpg

3_15.jpg

5_8.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image