24.03.2025 у рамках працоўнага і прафесійнага выхавання старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Г.І. Зур правяла з навучэнцамі 9-11 класаў ДУА «СШ аг. Чачкава» Мінскага раёна Мінскай вобласці прафарыентацыйную гутарку «Шлях да прафесіі» ў мэтах папулярызацыі філалагічнай адукацыі.
Аб 85-годдзі роднага факультэта, уступных выпрабаваннях і прахадных балах, спецыяльнасцях і атрыманні адпаведнай кваліфікацыі, праектнай дзейнасці, праходжанні практыкі, а таксама аб яркім і актыўным студэнцкім жыцці школьнікам распавяла выпускніца кафедры нямецкага мовазнаўства 2023 года Дар’я Аляксандраўна Дзіль, якая размеркавалася ў дадзеную ўстанову адукацыі і ўжо другі год працуе настаўнікам англійскай мовы ў 3-11 класах, сумяшчаючы вучэбную дзейнасць з пасадай педагога-арганізатара.
У ходзе мерапрыемства асаблівую цікавасць навучэнцы праявілі да працы «Школы юнага філолага», паступлення на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, умоў пражывання ў інтэрнаце, месцаў размеркавання пасля заканчэння вучобы.
Школьнікі выказалі жаданне прыняць удзел у праекце «Студэнт БДУ на тыдзень», а таксама з нецярпеннем чакаюць Дзень адчыненых дзвярэй на філалагічным факультэце, які адбудзецца 27.03.2025.



BY

