Сэрвісы

Вынікі ўдзелу ў XXXI Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў

Вынікі ўдзелу ў XXXI Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў

Па выніках удзелу ў XXXI Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў 1 выпускнік філалагічнага факультэта стаў лаўрэатам конкурсу, 7 студэнтаў узнагароджаны дыпломамі.

У лік сямі студэнтаў і выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, удастоеных звання лаўрэата конкурсу, увайшла выпускніца магістратуры філалагічнага факультэта Яромка Марына Віктараўна, якая прадставіла на конкурс даследаванне «Канцэпцыя чалавека ў рамане Ба Дзіня “Халодная ноч” і аповесці В. Быкава “Знак бяды” » (навуковы кіраўнік – дацэнт Г.М.Бутырчык, загадчык кафедры замежнай літаратуры).

Чатыры Дыпломы 1-й катэгорыі заваявалі студэнты і выпускнікі кафедры германскага мовазнаўства: Шайбакова Дар'я Вадзімаўна (навуковы кіраўнік – прафесар М.С.Гутоўская, загадчык кафедры), Малашкова Дар'я Мікалаеўна (навуковы кіраўнік – дацэнт С.С. Катоўская), Беленькая Марыя Ўладзіславаўна і Юргелевіч Яўген Вітальевіч (навуковы кіраўнік – дацэнт В.М. Куліева).

Дыпломам 2-й катэгорыі ўзнагароджаны Алейнікава Паліна Ігараўна (навуковы кіраўнік – дацэнт кафедры кітайскай філалогіі А.М. Букатая).

Дыпломамі 3-й катэгорыі адзначаны прадстаўленыя на конкурс работы выпускнікоў кафедры замежнай літаратуры: Лебедзевай Кацярыны Сяргееўны (навуковы кіраўнік – старшы выкладчык А.С. Гінак) і Дылянок Вікторыі Андрэеўны (навуковы кіраўнік – дацэнт А.М.Бутырчык, загадчык кафедры).

Віншуем пераможцаў XXXI Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў! Віншуем навуковых кіраўнікоў, якія дапамагаюць маладым даследчыкам рабіць першыя крокі ў навуку! Жадаем усім новых навуковых дасягненняў!

Image

Рэсурсы

Image
Image