Сэрвісы

Мастацкія коды і сэнсы тэксту: як сучасная паэзія ажывае ў інтэрактыўным каворкінгу

Мастацкія коды і сэнсы тэксту: як сучасная паэзія ажывае ў інтэрактыўным каворкінгу

26 сакавіка ў межах дысцыпліны «Гісторыя рускай літаратуры ХХ–ХХІ ст.» адбыўся інтэрактыўны занятак «Свет-тэкст: сучасная паэзія праз прызму семіётыкі», які аб’яднаў студэнтаў 2 курса спецыяльнасці «Усходняя філалогія» і школьнікаў – удзельнікаў праекта «Студэнт на тыдзень».

Занятак распрацавала і правяла дацэнт кафедры рускай літаратуры Л. В. Камлюк-Ярашэнка ў фармаце коворкінгу, што дазваляе сцерці межы паміж тэорыяй і практыкай, навучаннем і даследаваннем, дае магчымасць кожнаму ўдзельніку адкрыць у тэксце новыя сэнсы.

Метадалагічнай асновай працы з сучаснымі перформансамі стаў семіятычны падыход, паводле якога мастацкі тэкст разглядаецца як свет, насычаны кодамі, зашыфраванымі сэнсамі і інтэртэкстуальнымі сувязямі. Матэрыялам для разважанняў стала сучасная паэзія А. Сілівончык, якая балансуе паміж традыцыяй і эксперыментам, уключае элементы фэнтэзі, фольк-хорару і нават перформансу. Удзельнікі даследавалі, як слова, выходзячы за межы літаральнага значэння, пераўтвараецца ў мастацкі вобраз, становіцца часткай шматслойнага наратыву.

Фармат каворкінгу дазволіў выбудаваць прадуктыўны дыялог: школьнікі і студэнты працавалі ў групах зменнага складу, што садзейнічала абмену ідэямі і нечаканым інсайтам. Гульнявыя прыёмы і інтэрмедыяльныя сродкі рабілі аналіз тэксту жывым і пластычным: вобразы нараджаліся не толькі ў словах, але і ў візуальных і гукавых асацыяцыях. Гэта дазволіла выйсці за межы традыцыйнага чытання і наноў адчуць, як тэкст становіцца прасторай, у якой пераплятаюцца розныя культурныя коды-«галасы» (паводле Р. Барта), ствараючы дынамічны, шматмерны сэнс.

Такія фарматы заняткаў адкрываюць магчымасці для новага погляду на літаратуру: тэкст не проста вывучаецца, але перажываецца, становіцца асабістым досведам.

Філалагічны факультэт працягне шукаць і прапаноўваць формы ўзаемадзеяння з мастацкай літаратурай, якія натхняюць, развіваюць крытычнае мысленне і абуджаюць творчую інтуіцыю. Новы досвед чытання заўсёды чакае за даляглядам – варта толькі зрабіць крок насустрач.

27tfdhyfhbdtybhf.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.