Адкрыты дыялог "Пад мірным небам адзіным" быў арганізаваны кафедрай раманскага мовазнаўства і прайшоў напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.
За мінулыя з дня падпісання статутных дакументаў гады Саюзны праект даказаў сваю запатрабаванасць і жыццяздольнасць. Была сфарміравана вялікая дагаворна-прававая база - заключана каля 250 пагадненняў, якія рэгулююць практычна ўсе ключавыя аспекты двухбаковага супрацоўніцтва. У рамках Саюзнай дзяржавы створаны ўмовы для забеспячэння роўнасці правоў грамадзян, правядзення сумеснай абароннай палітыкі, узгодненага знешнепалітычнага ўзаемадзеяння, рэалізацыі маштабных эканамічных і навукова-тэхнічных працэсаў, - адзначыў спікер мерапрыемства загадчык кафедры раманскага мовазнаўства Аляксей Тучынскі.
Да таго ж, гэты паспяховы вопыт садзейнічаў паглыбленню інтэграцыйных працэсаў на прасторы СНД: многія расійска-беларускія напрацоўкі былі выкарыстаны пры фарміраванні Мытнага саюза, Адзінай эканамічнай прасторы Расіі, Беларусі і Казахстана, а потым і Еўразійскага эканамічнага саюза.
Беларусь і Расія і плённа ўзаемадзейнічаюць у рамках Саюзнай дзяржавы па шырокаму колу напрамкаў. Да таго ж, ва ўмовах развязанай калектыўным Захадам санкцыйнай вайны, нашы краіны робяць сумесныя крокі, накіраваныя на супрацьдзеянне аднабаковым рэстрыкцыям і ўмацаванне фінансавага, эканамічнага і тэхналагічнага суверэнітэту Саюзнай дзяржавы, развіваюць прамысловую кааперацыю, паспяхова рэалізуюць праграмы па імпартазамяшчэнні, у тым ліку за кошт запуску сумесных iнвестыцыйных праектаў.
Важным складальнікам расійска-беларускіх адносін з'яўляецца міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, якое садзейнічае развіццю гандлёва-эканамічных і культурна-гуманітарных сувязей паміж краінамі.



BY

