Сэрвісы

Пад мірным небам адзіным

Пад мірным небам адзіным

Адкрыты дыялог "Пад мірным небам адзіным" быў арганізаваны кафедрай раманскага мовазнаўства і прайшоў напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

За мінулыя з дня падпісання статутных дакументаў гады Саюзны праект даказаў сваю запатрабаванасць і жыццяздольнасць. Была сфарміравана вялікая дагаворна-прававая база - заключана каля 250 пагадненняў, якія рэгулююць практычна ўсе ключавыя аспекты двухбаковага супрацоўніцтва. У рамках Саюзнай дзяржавы створаны ўмовы для забеспячэння роўнасці правоў грамадзян, правядзення сумеснай абароннай палітыкі, узгодненага знешнепалітычнага ўзаемадзеяння, рэалізацыі маштабных эканамічных і навукова-тэхнічных працэсаў, - адзначыў спікер мерапрыемства загадчык кафедры раманскага мовазнаўства Аляксей Тучынскі.

Да таго ж, гэты паспяховы вопыт садзейнічаў паглыбленню інтэграцыйных працэсаў на прасторы СНД:  многія расійска-беларускія напрацоўкі былі выкарыстаны пры фарміраванні Мытнага саюза, Адзінай эканамічнай прасторы Расіі, Беларусі і Казахстана, а потым і Еўразійскага эканамічнага саюза.

Беларусь і Расія і плённа ўзаемадзейнічаюць у рамках Саюзнай дзяржавы па шырокаму колу напрамкаў. Да таго ж, ва ўмовах развязанай калектыўным Захадам санкцыйнай вайны, нашы краіны робяць сумесныя крокі, накіраваныя на супрацьдзеянне аднабаковым рэстрыкцыям і ўмацаванне фінансавага, эканамічнага і тэхналагічнага суверэнітэту Саюзнай дзяржавы, развіваюць прамысловую кааперацыю, паспяхова рэалізуюць праграмы па імпартазамяшчэнні, у тым ліку за кошт запуску сумесных iнвестыцыйных праектаў.

Важным складальнікам расійска-беларускіх адносін з'яўляецца міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, якое садзейнічае развіццю гандлёва-эканамічных і культурна-гуманітарных сувязей паміж краінамі.

fdgdgrdgrgdgrdgdgg.jpg

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.