Сэрвісы

Круглы стол «Беларусь і Расія ‒ агульная гісторыя, агульны лёс»

02.04.2025 у рамках ідэалагічнай работы выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства В.Ю. Захарэвіч і Ю.А. Жукава правялі круглы стол на тэму: «Беларусь і Расія ‒ агульная гісторыя, агульны лёс» са студэнтамі другога курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англiйская) філалогія». У мерапрыемстве таксама прымалі ўдзел студэнты першага курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англiйская) філалогія» з Расійскай Федэрацыі. Мерапрыемства прымеркавана да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

Мэта мерапрыемства ‒ паглыбіць веды аб агульнай гістарычнай сувязі паміж дзвюма краінамі, абмеркаванне пытанняў, звязаных з сумесным культурным, сацыяльным і эканамічным лёсам Беларусі і Расіі.

Мерапрыемства прайшло ў фармаце жывой дыскусіі, дзе студэнты актыўна выказвалі свае меркаванні і дзяліліся асабістымі назіраннямі. Гэта дазволіла ўдзельнікам глыбей зразумець значнасць партнёрства Беларусі і Расіі ў сучасным свеце. Падчас круглага стала былі ўзняты такія ключавыя тэмы, як гістарычныя аспекты супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, роля культуры ў фарміраванні сумеснай ідэнтычнасці, перспектывы маладзёжнага супрацоўніцтва паміж краінамі.

Завяршэнне круглага стала прайшло ў духу ўзаемнага разумення, удзельнікі падвялі вынікі абмеркаванняў, вылучылі ключавыя моманты сустрэчы.

Мерапрыемства пакінула станоўчае ўражанне ва ўсіх удзельнікаў, спрыяючы ўмацаванню сувязяў паміж моладдзю дзвюх брацкіх краін.

изображение_viber_2025-04-02_10-34-27-194.jpg

изображение_viber_2025-04-02_10-34-29-762.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image