1 красавіка 2025 г. старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Ціхановіч В.С. правяла на юрыдычным факультэце БДУ з першакурснікамі-замежнікамі гутарку, прысвечаную Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.
Мэта правядзення гэтай гутаркі - полікультурнае выхаванне замежных студэнтаў БДУ.Ва ўступным слове Ціхановіч В.С. звярнула ўвагу замежнай аўдыторыі, што 2 красавіка - гэта важная дата ў сумеснай гісторыі народаў Беларусі і Расіі. Моцнае сяброўства, якое мае глыбокія карані і даўнія традыцыі, звязвае народы Беларусі і Расіі. Яшчэ больш аб'яднала і з'яднала нашы народы сумесная барацьба з фашызмам падчас Вялікай Айчыннай вайны. У гэтым годзе Беларусь і Расія будуць святкаваць 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Сумесная гісторыя народаў Расіі і Беларусі працягваецца і сёння. Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ажыццяўляецца ў адукацыі і культуры, навуковай сферы, прамысловасці і будаўніцтве, космасе і сельскай гаспадарцы.На занятках выкладчык падрыхтаваў інфармацыйныя матэрыялы, дадаткі па тэме гутаркі і прэзентацыю “Беларусь і Расія: адзінства двух брацкіх народаў”.Падводзячы вынікі размовы, выкладчык адзначыў, што развіццё супрацоўніцтва, стратэгічнае партнёрства паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй абумоўлены агульнай гісторыяй, культурай, традыцыямі, асаблівасцямі менталітэту нашых народаў, узаемадапаўняльнасцю эканомік. На сучасным этапе яно атрымала заканадаўчае замацаванне і развіваецца ва ўсіх сферах. Супрацоўніцтва ажыццяўляецца на карысць абодвух народаў і садзейнічае ўмацаванню нашых краін.Асаблівую цікавасць выклікала ў замежных студэнтаў заданне, у якім прапаноўвалася прыдумаць слоган, лаканічную, лёгка запамінальную фразу, якая адлюстроўвае сутнасць адзінства народаў Беларусі і Расіі. Такой фразай стала “Калі Беларусь і Расія адзіныя, яны непераможныя!”







BY

