02.04.2025 у рамках выхаваўчай работы выкладчыкікафедры германскага мовазнаўства О.А. Сенько, А.У. Гуляй і Д.В. Шайбакова арганізавалі форум-дыскусію на тэму «Культура ўсвядомленага спажывання» са студэнтамі 8 групы 1 курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія». Мэта мерапрыемства — выхаваннеў студэнтаў культуры побыту і вольнага часу, фарміраванне каштоўнаснага стаўлення да матэрыяльнага асяроддзя, а таксама развіццё навыкаў усвядомленага і эканамічна разумнага спажывання.
У рамках дыскусіі студэнты азнаёміліся з асноўнымі прынцыпамі ўсвядомленага спажывання, такімі як адмова ад залішніх пакупак, скарачэнне спажывання, паўторнае выкарыстанне рэчаў. Удзельнікі абмеркавалі ўплыў спажывецкіх паводзін на экалогію, эканоміку і якасць жыцця, разгледзелі прыклады паспяховай рэалізацыі канцэпцыі ўсвядомленага спажывання ў розных сферах жыцця. Адмысловая ўвага была нададзена практычным аспектам мінімізацыі экалагічнага следа празразумнае стаўленне да набыццяў. Студэнты актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні, дзяліліся сваімі ідэямі аб тым, як можна ўкараніць прынцыпы ўсвядомленасці ў паўсядзённае жыццё, і прапанавалі шляхі павышэння экалагічнай адказнасці ў студэнцкім асяроддзі.
Мерапрыемства выклікала жывы водгук удзельнікаў, якія адзначылі важнасць тэмы, якая абмяркоўваецца ў сучасным свеце. Студэнты выказалі гатоўнасць прымяняць атрыманыя веды ў сваім жыцці, асвойваць рацыянальны падыход да пакупак і выкарыстання рэсурсаў.



BY

