07.04.2025 у рамках ідэалагічнай і выхаваўчай работы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Е.Ў.Раманаўскас правяла круглы стол на англійскай мове «The role of sport in people’s lives» са студэнтамі 2 курса спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія». Мэта мерапрыемства – выхаванне навыкаў здаровага ладу жыцця, фарміраванне матывацыйна-каштоўнасных адносін да фізічнай культуры і спорту.
У рамках мерапрыемства студэнты пазнаёміліся з асаблівасцямі шэрагу індывідуальных і камандных відаў спорту. У ходзе размовы ўдзельнікі ацанілі свой узровень фізічнай падрыхтоўкі, падзяліліся сваім спартыўным вопытам, расказалі пра любімыя віды фізічнай актыўнасці. Студэнты адзначылі неабходнасць фізічнага самаўдасканалення і самавыхавання.



BY

