Сэрвісы

Урок “Героі Вялікай Айчыннай вайны”, прысвечаны 80-годдзю Вялiкай Перамогi

Урок “Героі Вялікай Айчыннай вайны”, прысвечаны 80-годдзю Вялiкай Перамогi

9 красавіка 2025 года старшым выкладчыкам кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Шыкуновай С. В. быў праведзены ўрок аб героях Вялікай Айчыннай вайны.

Заняткі былі падрыхтаваны сумесна з замежнымі студэнтамі 1 курса эканамічнага факультэта з мэтай выхавання патрыятызму праз прызму горкіх, страшных падзей ваеннага часу, праз прызму нечуванай мужнасці герояў Вялікай Айчыннай вайны і іх любові да Радзімы. На ўроку былі прадстаўлены фотаматэрыялы і прэзентацыі, якія можна падзяліць на падтэмы: 1. Славе-не цьмянець! Традыцыям - жыць! 2. Горкая памяць вайны: лічбы і факты. 3. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. 4. Партызаны Беларусі. 5. Беларусь у час вайны і сучасная Беларусь.

Падчас заняткаў студэнты даведаліся шмат гістарычных фактаў пра Вялікую Айчынную вайну, якая забрала мільёны жыццяў і пакінула глыбокія раны ў сэрцах людзей, пра подзвігі герояў, многія з якіх не вярнуліся з вайны.

У групе вучацца туркмены, азербайджанцы, кітайцы, аднак усе яны натхніліся мужнай барацьбой прадстаўнікоў розных нацый. Туркмены і азербайджанцы расказалі пра гераічныя подзвігі сваіх суайчыннікаў. Кітайцы, якія ўпершыню даведаліся аб партызанах Беларусі, правялі прэзентацыю самаадданай дзейнасці партызан у тыле ворага.

Студэнтамі былі падрыхтаваны невялікія выступленні па кожнай з падтэм, у канцы ўрока можна было падвесці вынікі.

Замежныя студэнты зразумелі, што памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны жывая і будзе жыць. У гэтым заключаецца праява павагі і прызнання духоўнага подзвігу. Толькі згуртаванасць і адзінства розных народаў дапамаглі абараніць Айчыну. Без Вялікай Перамогі не было б нас, не было б гэтай цудоўнай мірнай краіны пад назвай Беларусь.

IMG-48b7eac8f5d1123c40380f307520b883-V.jpg

IMG-8320f253e4a1130f5846ff7a6498275a-V.jpg

IMG-bc03c489398c63e5d2a757481473d886-V.jpg

IMG-07da7b79ee920c6371834fc335d9f268-V.jpg

IMG-9117bff15ee1732bdba20f8fc47b82ee-V.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.