Сэрвісы

ВУЧЫМ КІТАЙСКУЮ МОВУ ПРАЗ МАСТАЦТВА ЦЗЯНЬЧЖЫ

ВУЧЫМ КІТАЙСКУЮ МОВУ ПРАЗ МАСТАЦТВА ЦЗЯНЬЧЖЫ

Сучасная лінгвадыдактыка сцвярджае, што вывучаць замежныя мовы вельмі эфектыўна праз спасціжэнне сакрэтаў традыцыйнай культуры таго ці іншага народа, актуалізацыю на занятках краіназнаўчага кампанента. Улічваючы гэту рэкамендацыю, выкладчык кафедры кітайскай філалогіі Паліна Алейнікава арганізавала і правяла для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці “Рамана-германская філалогія” майстар-клас “Мастацтва цзяньчжы”. Цзяньчжы (выразанне ўзораў з паперы) – адзін з відаў традыцыйнага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Кітая, які налічвае тысячагадовую гісторыю. Адзначым таксама, што цзяньчжы аднесена ЮНЭСКА да ліку сусветнай культурнай спадчыны.

Студэнты падрыхтавалі даклады аб гісторыі ўзнікнення, тэхніцы стварэння, асноўных вобразах і матывах цзяньчжы. У працэсе вывучэння дадзенага віда мастацтва навучэнцы пазнаёміліся з новымі словамі, засвоілі спецыяльную лексіку, прааналізавалі камунікатыўныя сітуацыі. На працягу занятку студэнты вучыліся сакрэтам выразання ўзораў з паперы. Вынікам такой дзейнасці сталі паштоўкі і карціны, выкананыя ў тэхніцы цзяньчжы.

Водгукі студэнтаў:

Палхоўская Паліна: “Сённяшні занятак па кітайскай мове быў займальным і насычаным. Ён не толькі пашырыў мае веды, але і дазволіў глыбей адчуць шматграннасць кітайскай традыцыйнай культуры. Таксама гэты вопыт натхніў мяне з яшчэ большым энтузіязмам працягваць вывучэнне кітайскай мовы, бо цяпер я адчуваю яе не проста як сродак камунікацыі, але і як ключ да разумення вялікай культуры”.

20250407_103201.jpg

20250407_100851.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image