Сэрвісы

Пакінуць свой зялёны след на Зямлі

12.04.2025 у рамках рэспубліканскага суботніка па запрашэнні намесніка кіраўніка ДУ “Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя” Е.М. Гладун студэнты 1 курса спецыяльнасці “Рамана-германская (нямецкая) філалогія” пад кіраўніцтвам куратара групы старшага выкладчыка кафедры германскага мовазнаўства С.Э. Бабок прынялі ўдзел у сумеснай акцыі “Дай лесу новае жыццё!”. Мэта мерапрыемства – далучэнне студэнцкай моладзі да работ па добраўпарадкаванню тэрыторыі сталіцы і вобласці, выхаванне беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя.

Акцыя праводзілася на тэрыторыі лясгаса Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Сумесна з супрацоўнікамі Белгідрамета на плошчы ў 1,1га нашы навучэнцы высадзілі каля 1000 саджанцаў ёлак і соснаў. Як адзначылі самі студэнты, стварэнне новых лясоў – гэты значны ўклад у захаванне важнейшага прыроднага багацця нашай краіны. Кожны з іх сёння змог пакінуць свой зялёны след на нашай беларускай зямлі і даць магчымасць наступным пакаленням атрымліваць асалоду ад яе падарункаў. У канцы мерапрыемства ўдзельнікаў акцыі чакаў прыемны сюрпрыз. У якасці падзякі за аказаную дапамогу супрацоўнікі Лагойскага лясгаса перадалі ўсім салодкія падарункі – мёд, сабраны на лясных пасеках раёна.

5_9.jpg

3_16.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image