У рамках працы студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі «Нацыянальнае і ўніверсальнае ў сусветнай літаратуры» 9 красавіка адбыўся навуковы семінар «Авангардызм у беларускай культуры: досвед інтэрмедыяльнага аналізу». Аспіранты кафедры замежнай літаратуры Юліана Аляксееўна Афанасьева і Наталля Сяргееўна Іванова правялі студэнтаў рамана-германскай, рускай і славянскай філалогіі па лабірынтах беларускага авангардызму, суаднеслі мастацкія эксперыменты У. Дубоўкі, М. Кульбака, Т. Кляшторнага з французскім кубізмам і рускім кубафутурызмам, вызначылі інтэрмедыяльныя сувязі беларускай паэзіі, далі магчымасць адчуць блізкасць мелодыкі беларускай песні і амерыканскага блюза. Падчас інтэрактыўнай гульні аўдыторыя ўзгадала імёны мастакоў і паэтаў – стваральнікаў авангарда.
Навіны факультэта
9 красавіка адбыўся навуковы семінар «Авангардызм у беларускай культуры: досвед інтэрмедыяльнага аналізу»
Навіны факультэта


BY 
