Сэрвісы

“Чалавек на вайне ў творах Васіля Быкава”: лекцыя да 80-годдзя Перамогі

“Чалавек на вайне ў творах Васіля Быкава”:  лекцыя да 80-годдзя Перамогі

Веліч чалавека, які ў полымі вайны застаецца сумленным абаронцам сваёй Айчыны, – вось галоўная тэма сусветна вядомага мастака слова, Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. У гонар пісьменніка-ветэрана доктар філалагічных навук, прафесар кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства Людміла Сінькова 16 красавіка прачытала лекцыю пра яго жыццё і творчасць групе студэнтаў аддзяленняў славянскай (3 курс) і беларускай (2 курс) філалогіі.

 Лектар расказала пра сустрэчу з Васілём Быкавым на філалагічным факультэце БДУ ў 1986 г., падкрэсліла важнасць жыццёвага вопыту Васіля Быкава для яго творчасці, аўтабіяграфічныя рысы ў вобразах  юнакоў-беларусаў, заўважныя ў “франтавых” аповесцях пісьменніка, падкрэсліла яго глыбокую культурна-гістарычную дасведчанасць, выяўленую ў хрэстаматыйным творы “Знак бяды”. Прэзентацыю да лекцыі на базе матэрыялаў вучэбнай аўдыторыі інавацыйнага навучання “Народныя паэты і пісьменнікі Беларусі” (кіраўнік – прафесар, доктар філалагічных навук Алесь Бельскі) падрыхтавала аспірант кафедры Кацярына Крыцук-Тарасава; у дыялогах з лектарам і студэнтамі ўдзельнічала дацэнт кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства, кандыдат філалагічных навук Лада Алейнік. Мужнае і праўдзівае слова Васіля Быкава, да якога звярнуліся выкладчыкі і студэнты, яшчэ раз пацвердзіла вялікую сілу сапраўднага мастацтва.

фота_лекцыя_пра_Быкава.jpeg

Фота_лекц._Быкаў.jpeg

1_фота_лекц._Быкаў.jpeg

Лекцыя_Быкаў.jpeg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.