22.04.2025 старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Крывогіна Т.В. зладзіла выхаваўчае мерапрыемства “Вянок санетаў”, прысвечанае творчасці вялікага англійскага паэта Шэкспіра, са студэнтамі першага курса рускага і славянскага аддзяленняў філалагічнага факультэта.
Галоўнай мэтай мерапрыемства стала паглыбленае знаёмства з вершамі Шэкспіра, яго біяграфіяй, вывучэнне санетаў і іх мастацкае чытанне. У якасці творчых заданняў студэнты рыхтавалі прэзентацыі найбольш падабаўшыхся твораў , а таксама параўналі тэксты арыгінала і перакладаў санетаў на рускую і беларускую мовы. З вялікай цікавасцю і хваляваннем першакурснікі вывучалі і абмяркоўвалі тэксты санетаў і гісторыю іх стварэння, спрабавалі рабіць аналіз твораў і перакладаў.







BY

