Сэрвісы

Голас сэрца ў нацыянальнай паэзіі і песні

Голас сэрца ў нацыянальнай паэзіі і песні

23.04.2025 у межах полікультурнага выхавання старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства А.І. Ліхарад правяла са студэнтамі 1 курса філалагічнага факультэта круглы стол «Лісты з дому". У студэнтаў была магчымасць вывучыць нацыянальныя традыцыі, літаратурную спадчыну і музычныя асаблівасці розных народаў, што спрыяла развіццю талерантнасці і ўзаемаразумення паміж прадстаўнікамі розных этнічных груп. Удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы на роднай мове, вывучалі гісторыю літаратуры і культуру розных краін. Замежныя студэнты азнаёміліся і з творамі беларускіх паэтаў, што глыбей уцягнула іх у жыццё краіны і адчыніла душу народа Беларусі.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай і прыязнай атмасферы. Студэнты актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаваннях, задавалі пытанні і дзяліліся асабістымі гісторыямі, звязанымі з культурай іх народаў. Удзельнікі адзначылі, што яны змаглі  лепш зразумець і ацаніць разнастайнасць культур, а таксама  умацаваць сяброўскія сувязі сярод студэнтаў. 

Image-2.jpg

Image-3.jpg

Image-4.jpg

Image-5.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image