Сэрвісы

Круглы стол «Інклюзіўная адукацыя: міф ці рэальнасць»?

Круглы стол «Інклюзіўная адукацыя: міф ці рэальнасць»?

Адчуць, каб зразумець

Зразумець, каб дапамагчы

24.04.2025 дацэнт кафедры германскага мовазнаўства В.Ю.Касцючэнка правяла мерапрыемства "Інклюзіўная адукацыя: міф ці рэальнасць?" са студэнтамі трэцяга курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія». Мэта мерапрыемства – абмеркаваць актуальныя праблемы адукацыі асоб з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі ў кантэксце рэалізацыі прынцыпу інклюзіі, натхніць студэнтаў на ўзаемапавагу і правільнае стаўленне да ўразлівых груп грамадства, стварыць умовы для фарміравання талерантных установак у адносінах да дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, павысіць прафесійную кампетэнтнасць студэнтаў у сферы інклюзіўнай адукацыі.

Галоўная ідэя інклюзіўнай адукацыі – уключэнне ў агульны адукацыйны працэс людзей з рознымі фізічнымі магчымасцямі, стварэнне адзінага камфортнага адукацыйнага асяроддзя для людзей незалежна ад іх фізічных і псіхалагічных асаблівасцей.

Удзельнікі мерапрыемства паспрабавалі адказаць на пытанне: ці гатова сістэма дашкольнай, сярэдняй і вышэйшай адукацыі задаволіць індывідуальныя патрэбнасці дзяцей з асаблівасцямі фізічнага або ментальнага развіцця? У ходзе мерапрыемства студэнтам былі прапанаваны кейсы, гэта значыць сітуацыі, максімальна набліжаныя да ўмоў рэальнага жыцця, якія раскрываюць той ці іншы аспект (праблему) інклюзіўнай адукацыі. Студэнты ўспрынялі такі фармат абмеркавання з энтузіязмам і з задавальненнем дзяліліся сваімі меркаваннямі і ідэямі.

Удзельнікі мерапрыемства адзначылі, што развіццё інклюзіўнай адукацыі – працэс складаны, і шматгранны, які патрабуе рэалізацыі мерапрыемстваў па ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства ў сферы інклюзіўнай адукацыі, навукова-метадычнаму і матэрыяльна-тэхнічнаму забеспячэнню інклюзіўнай адукацыі, стварэнню ўмоў для росту прафесійнай кампетэнцыі настаўнікаў і выкладчыкаў.

З іншага боку, студэнты падкрэслілі, што ў нашай краіне шмат робіцца для таго, каб людзі з асаблівымі патрэбамі не былі ізаляваны, а мелі шанц сацыялізавацца, стаўшы часткай грамадства. З кожным годам іх праблемы і эмацыйны стан становяцца ўсё важнейшымі для грамадства. Напрыклад, не так даўно студэнты філалагічнага факультэта прымалі самы непасрэдны ўдзел у праекце "ЗаЧытанне". Мэта праекта – стварэнне тактыльных кніг для дзяцей з асаблівасцямі зроку. Студэнты падкрэслілі, што такія кнігі могуць быць уключаны ў працэс інклюзіўнай адукацыі.

Такім чынам, калі раней ідэя інклюзіўнай адукацыі здавалася цяжкарэалізаванай, то сёння сiтуацыя змянiлася. Сучасная дзяржаўная сістэма адукацыі імкнецца стварыць умовы, пры якіх людзі са спецыяльнымі адукацыйнымі патрэбамі атрымаюць магчымасць рэалізацыі патэнцыялу сваёй асобы праз уключэнне ў агульнае адукацыйнае асяроддзе.

Фото_1_1.jpg

Фото_2_1.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.