Сэрвісы

Урок-канферэнцыя на тэму “Адна на ўсіх Перамога: беларусы і туркмены, уганараваныя званнем Героя СССР”

Урок-канферэнцыя на тэму “Адна на ўсіх Перамога: беларусы і туркмены, уганараваныя званнем Героя СССР”

25 красавіка 2025 года старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Шаўчук В.В. арганізавала ўрок-канферэнцыю на тэму “Адна на ўсіх Перамога: беларусы і туркмены, уганараваныя званнем Героя СССР”.

Замежныя студэнты 1 курса геаграфічнага факультэта падрыхтавалі даклады аб Героях СССР Осіпавай М. Б., Дурды К., Філімонаву А.А., Рэджэпаву П., Зайцаву М.Я., Тахіраву А., Парахневічу В.А., Даўлетджанаву Б. і інш. У сваіх дакладах студэнты расказалі пра радзіму герояў, іх подзвіг, уклад у агульную Перамогу.

На занятках студэнты азнаёміліся з афіцыйным лагатыпам 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, зацверджаным у Рэспубліцы Беларусь. Студэнт 1 курса геаграфічнага факультэта Сахатмурадаў Бахбіт прадставіў уласны варыянт лагатыпа, які адлюстроўвае гераізм туркменскага народа ў гады вайны.

На лагатыпе намаляваны флаг Туркменістана, Ордэн Айчыннай вайны і манумент “Перамога”, выкананы скульптарам, студэнтам Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Туркменістана Атой Акіевым.

І зараз, праз 80 гадоў, тэма Вялікай Айчыннай вайны знаходзіць вялікі водгук у студэнтаў. Найвялікшая бітва ў гісторыі чалавецтва, яе наступствы шмат у чым вызначылі станаўленне і далейшае развіццё краін і народаў. Кожны ўдзельнік вайны, кожны абаронца радзімы быў героем, нажаль, не ўсе імёны захаваліся ў гісторыі.

Урок, які адбыўся, нагадаў аб важнасці ўсведамлення каштоўнасці асобы для агульнага дабра, аб неабходнасці захоўваць памяць аб героях і ахвярах вайны для зацвярджэння гістарычнай праўды і для аб'яднання народаў і краін.

IMG-68dd818989d4e381e994bc7d44e5565d-V.jpg

IMG-0dde648aa9fbb7bc796e1cc7623b0a19-V.jpg

IMG-5618feb5866631d93a34081323fd37b7-V.jpg

IMG-62929b52d0a686efae79a9a34d90b028-V.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image