Сэрвісы

Фальклор і памяць – віртуальная прэзентацыя «Успаміны, апаленыя вайной: па старонках фальклорных запісаў з Фонду вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору»

Фальклор і памяць – віртуальная прэзентацыя «Успаміны, апаленыя вайной: па старонках фальклорных запісаў з Фонду вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору»

2 мая 2025 года на адукацыйным партале філалагічнага факультэта БДУ, у раздзеле «Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору» кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства, адбылася віртуальная прэзентацыя «Успаміны, апаленыя вайной: па старонках фальклорных запісаў з Фонду вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору». Гэтае мерапрыемства было прымеркавана да 80-годдзя Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Архіўныя матэрыялы былі падрыхтаваны супрацоўнікамі лабараторыі беларускага фальклору БДУ пад кіраўніцтвам загадчыка Веры Дзянісенка.

Віртуальная прэзентацыя складаецца з васьмі тэматычных блокаў. Першы блок прысвечаны ўспамінам удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны, блакадніцы і былой супрацоўніцы філалагічнага факультэта, заснавальніцы ўніверсітэцкай школы фалькларыстыкі, кандыдата філалагічных навук і дацэнта Веры Анісімаўны Захаравай.

Другі блок прапануе агляд літаратуры па фальклоры ваенных гадоў. Тры наступныя блокі знаёмяць «наведвальнікаў» з успамінамі сведкаў вайны. Гэтыя матэрыялы былі сабраны былымі студэнтамі філалагічнага факультэта БДУ ў розныя гады падчас іх фальклорнай практыкі і захоўваюцца ў Фондзе фальклорных матэрыялаў лабараторыі да сённяшня дзень. Пошук, адбор і рэтраканверсія архіўных запісаў праводзіліся супрацоўнікамі лабараторыі – спецыялістамі па забеспячэнні вучэбнага працэсу Кацярынай Батура і Анастасіяй Сцельмашук.

Сярод мноства прадстаўленых матэрыялаў вылучаецца аповед пра малавядомых герояў вайны – падпольшчыцу, якая знаходзілася ў канцлагеры ў Францыі.

Адмысловай увагі заслугоўвае той факт, што ўспаміны прадстаўлены ў выглядзе стылізаваных лістоў ваеннага часу. Асобнае месца адводзіцца і дзённіку вязня канцлагера, які можна «віртуальна» пагартаць на старонцы прэзентацыі. Апошнія два блокі змяшчаюць архіўныя фатаграфіі і аўдыёзапісы фальклору ваеннага часу.

Вынікам віртуальнай прэзентацыі стала асэнсаванне гістарычных падзей перыяду Вялікай Айчыннай вайны і абуджэнне цікавасці студэнтаў да нацыянальнай фальклорнай спадчыны. Праз ушанаванне памяці ветэранаў і малавядомых герояў Вялікай Айчыннай вайны маладое пакаленне знаходзіць шлях да сваіх каранёў і імкнецца да той ідэнтычнасці, якая жыве ў кожным з нас, беларусаў.

Пазнаёміцца з віртуальнай прэзентацыяй можна па спасылцы https://eduphil.bsu.by/course/view.php?id=3114 , якая будзе актыўна да 5 ліпеня 2025 года.

image-21-04-25-02-30-2.jpeg

ліст.jpg

16_1.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image