01.04–07.05.2025 на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся Еўразійскі конкурс відэапраектаў “Гэты Дзень перамогі...”, прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Арганізатарамі конкурсу выступілі першасная арганізацыя “Белая Русь” БДУ і кафедра германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ.
Мэта правядзення конкурсу – захаванне ў студэнцкай моладзі гістарычнай памяці аб каштоўнасцях Вялікай Перамогі, фарміраванне пачуцця дачынення да падзей Вялікай Айчыннай вайны, выхаванне грамадзянскасці, патрыятызму і павагі да подзвігу абаронцаў Айчыны.
У конкурсе прынялі ўдзел студэнты вядучых устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Ацэнка работ праводзілася па наступных крытэрыях:
- адпаведнасць зместу тэматыцы конкурсу;
- інфарматыўнасць, лагічнасць і карэктнасць выкарыстання моўных сродкаў;
- эстэтычнасць працы (наяўнасць гукавога суправаджэння, відэаэфекты, спалучэнне музычнага афармлення са зместам відэароліка);
- агульнае эмацыйнае ўспрыманне;
- крэатыўнасць і арыгінальнасць.
5 мая 2025 года журы конкурсу вызначыла пераможцаў у наступных намінацыях:
- “Самае прафесіянальнае відэа” – Юзефовіч Вікторыя Сяргееўна, Літвінава Вікторыя Валер’еўна, Самаль Таісія Вітальеўна, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі інфарматыкі і радыёэлектронікі, філіял МРК, аддзяленне камп’ютарных тэхналогій: праект “пра КАХАННЕ”.
- “Лепшы паэтычны відэапраект” – Бяльковіч Лізавета Сяргееўна, Вішанкова Марыя Валянцінаўна, Прохарава Ганна Паўлаўна, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт: паэма Фазу Аліева “Хатынь”.
- “Самае крэатыўнае відэа” – Палхаўская Паліна Аляксандраўна, Міхайлоўская Крысціна Сяргееўна, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт: праект “Нашы продкі – героі вайны”.
- “Лепшы драматургічны відэапраект” – творчая група “Аксіёма” (Бурнашаеў Карым, Замыліна Ксенія, Кузьміна Арына, Хабібава Ясенія, Хаматдзінаў Амір, Назіраў Руслан Маратавіч, МАОУ “Фізіка-матэматычны ліцэй № 93” г. Уфа: праект “Балада пра чэрствы кавалак”; Дашук Уладзіслаў Аляксандравіч ДУА СШ №26 г. Мінска імя З. Г. Калабанава: праект “Рэліквія, апаленая вайной: друкарская машынка”.
- “Самае эмацыйнае відэа” – Брадыхін Сяргей Сяргеевіч, Брадыхіна Феадора, Томскі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт гістарычных і палітычных навук: “Я памятаю, што была вайна”.
- “Лепшае гістарычнае даследаванне” – Шмань Павел Вячаслававіч, Зубок Анастасія Вітальеўна, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт: праект “Слова і граніт: Голас Перамогі”.
- “Самы патрыятычны праект” – Дарашкова Надзея Аляксееўна Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, лячэбны факультэт: праект “Процітанкавы роў у вёсцы Краснае як месца памяці аб ахвярах фашызму ў перыяд акупацыі”.
- “Лепшы інтэрнацыянальны відэапраект” – Тан Ліцзэ, Гу Шуньцзэ, Чанчжоўскі тэхналагічны інстытут, факультэт замежных моў (Changzhou Institute of Technology, School of Foreign Languages), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт: праект “Рэха Перамогі: беларуская спадчына памяці і свету”.
Пераможцаў ў намінацыях конкурсу ўзнагародзілі памятнымі дыпломамі.
Азнаёміцца з вынікамі конкурсу і працамі пераможцаў можна на афіцыйным сайце конкурсу https://sites.google.com/view/bsu-victory-day і на сайце філалагічнага факультэта БДУ.
Арганізатары конкурсу дзякуюць усім удзельнікам за праяўленую цікавасць, творчасць, індывідуальнасць і ад усяго сэрца віншуюць пераможцаў.


BY 
