Сэрвісы

Жураўлі Перамогі

Жураўлі Перамогі

7 мая 2025 года кафедра рускай мовы правяла шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пад агульнай назвай "Жураўлі Перамогі". Студэнты 2 і 3 курсаў спецыяльнасці "Руская філалогія" на практычным занятку па «Стылістычным рэдагаванні і карэктуры», якое правяла старшы выкладчык кафедры А.А. Занкавец, напісалі дыктоўку паводле аповесці Васіля Быкава «Жураўліны крык». Потым студэнты азнаёміліся з гісторыяй стварэння песні-малітвы "Жураўлі", выкананай Маркам Бернэсам у 1969 годзе, правялі факт-чэк матэрыялу, зрабілі філалагічны аналіз тэксту, адрэдагавалі падрадковы пераклад з аварскай мовы верша Расула Гамзатава «Жураўлі». Студэнты таксама прынялі ўдзел у падрыхтоўцы і адкрыцці памятнага стэнда на кафедры рускай мовы.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.