07.05.2025 у рамках грамадзянскага і патрыятычнага выхавання і напярэдадні вялікага свята – Дня Перамогі – старшы выкладчык кафедры нямецкага мовазнаўства Г.І. Зур правяла са студэнтамі III курса (9, 11, 12 і 25 групы) і II курса (25, 26 групы) спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская, французская, італьянская) філалогія», якія вывучаюць нямецкую мову як другую замежную, гутарку, прысвечаную захаванню гістарычнай памяці і асэнсаванню значнасці духоўнай культуры беларускага народа ў кантэксце Вялікай Айчыннай вайны.
Ключавым элементам мерапрыемства стаў прагляд дакументальнага фільма «Вогнены экіпаж» (2011), пасля якога рушыла ўслед сумеснае чытанне і абмеркаванне артыкула «Шалёны» танк Т-28. Мінскі прарыў старшага сяржанта Малько». У цэнтры ўвагі апынулася гераічная гісторыя экіпажа танка Т-28, які здзейсніў 3 ліпеня 1941 года рэйд па акупаваным Мінску. Студэнты абмеркавалі подзвіг Дзмітрыя Іванавіча Малько і яго таварышаў, іх уклад у супраціў ворагу і трагічныя абставіны гэтага эпізоду. Акцэнт быў зроблены па сведчаннях жыхароў акупаванага горада, якія аднавілі гэтую гісторыю пасля вайны.
Мэтамі мерапрыемства сталі: пашырэнне ведаў студэнтаў пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, фарміраванне пачуцця датычнасці да гістарычнага мінулага і ўсведамленне неабходнасці захавання памяці пра гераізм і самаахвяраванне тых, хто набліжаў Перамогу.



BY

