Сэрвісы

“Вайна бязлітасная да кожнага”

“Вайна бязлітасная да кожнага”

Гэтыя словы Васіля Быкава сталі назвай прымеркаванага да Дня Перамогі мерапрыемства, якое напярэдадні свята – 8 мая, было праведзена дацэнтам кафедры беларускага мовазнаўства М.І.Свістуновай на факультэце сацыякультурных камунікацый для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці “Прыкладная інфарматыка”, што вывучаюць дысцыпліну “Беларуская мова (Прафесійная лексіка)”. Студэнтам было прапанавана напісаць водгук на невялікі твор Максіма Танка “Агонь” (1943 г.). І па тым, якая цішыня стаяла ва аўдыторыі падчас выканання задання, якія задуменныя погляды з’віліся на тварах звычайна жыццярадасных і актыўных юнакоў і дзяўчат, адчувалася, што твор пакінуў уражанне, выказаць якое пісьмова аказалася зусім няпроста.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.