6 мая ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на базе факультэта журналістыкі прайшоў “Квіз Перамогі” – інтэлектуальная віктарына, прымеркаваная да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Ініцыятарамі мерапрыемства выступілі пярвічная арганізацыя БДУ рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” і факультэт журналістыкі. Фармат квіза – бліц-апытанне, якое складаецца з шасці раўндаў, у кожным з якіх было каля дзясятка пытанняў. Адказы каманды адразу ж запісвалі, а журы ў выніку вызначыла каманды-пераможцы. Сем каманд з розных факультэтаў спаборнічала ў веданні падзей і герояў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама прысвечанага памяці аб ёй мастацтва. Каманду філалагічнага факультэта склалі студэнты першага і другога курсаў сапецыяльнасці “Беларуская філалогія”: Каласоўская Настасся, Магілёўцава Соф’я (1 к.), Аніперава Марыя, Глузд Мікіта, Дубоўскі Аляксей, Руцкая Марыя (2 к.). І хаця нашы студэнты не сталі пераможцамі – прызавыя месцы атрымалі каманды юрыдычнага факультэта, факультэта журналістыкі і эканамічнага факультэта – яны тым не менш годна прадставілі студэнтаў-філолагаў на гэтым інтэлектуальным спаборніцтве.
Старшыня пярвічнай арганізацыі БДУ РГА “Белая Русь” Марына Гутоўская і дэкан факультэта журналістыкі Аляксей Бяляеў уручылі пераможцам і прызёрам дыпломы і каштоўныя падарункі.


BY

