08.05.2025 у рамках грамадзянскага і патрыятычнага выхавання і напярэдадні знакавай даты – 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне – старшы выкладчык кафедры нямецкагага мовазнаўства Г.І. Зур арганізавала прэзентацыю студэнцкіх праектаў «Сямейная памяць пра вайну».
Да праекта, які стартаваў у 2023 годзе, далучыліся студэнты II курса (25 і 26 групы), III курса (9 групы) і IV курса (групы 8 і 10) спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская, нямецкая) філалогія», якія вывучаюць нямецкую мову як асноўную і другую замежную. Студэнты прадставілі расказы пра лёсы родных у гады Вялікай Айчыннай вайны, праілюстраваўшы свае паведамленні фатаграфіямі дакументальных матэрыялаў, якія захоўваюцца ў сямейных архівах (франтавыя лісты, узнагароды).
Кранальнымі ўспамінамі аб сваіх дзядулях, бабулях, прабабулях і прадзядулях, памяць пра якіх захоўваецца ў сэрцах, падзяліліся: Панцюхова Марыя, Гладыш Юлія, Зязюльчык Дар'я, Чарамных Данііл, Усціменка Алёна, Станкевіч Лізавета, Амандурдыев Арслан, Гараеў Кемал, Аразмухамедова Сона, Г.І. Зур. Студэнты таксама азнаёміліся з захаванымі сямейнымі гісторыямі аб Вялікай Айчыннай вайне выпускнікоў 2023-2024 гг. (Сердаравай Акгазел, Тайханава Абдыллы, Бегер Юліі, Беленькай Марыі, Елісеенкі Алесі). Замежныя студэнты II курса (25, 26 групы) Акмырадова Агулай, Гурбанава Гултач, Гылыджова Агулнур, Атамырадава Гурбангазел падрыхтавалі даклады пра герояў вайны, родам з Туркменістана. Іх подзвіг і барацьба за мірнае неба зрабілі магчымым для сённяшніх туркменскіх студэнтаў вучобу ў свабоднай і мірнай Беларусі.
Мэтамі мерапрыемства сталі: выхаванне пачуццяў патрыятызму і павагі да гісторыі сваёй сям’і і краіны праз вывучэнне і захаванне сямейнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, умацаванне сувязі пакаленняў і стымуляванне творчай актыўнасці.





BY

