7 і 8 мая 2025 г. дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Н.В.Яфімава правяла са студэнтамі 1 курса юрыдычнага факультэта (групы 7, 8, 9) гутарку на тэму «Беларускія паэты і пісьменнікі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны». Мерапрыемства было прымеркавана да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Студэнты заслухалі паведамленне пра беларускіх майстроў мастацкага слова, якія праз непасрэдны ўдзел у падзеях вайны і літаратурную творчасць паспрыялі таму, каб наблізіць Перамогу і пакінуць памяць пра тое, што нельга забываць: гераічны подзвіг народа, знішчаныя месцы і разбураныя лёсы. Навучэнцы падзяліліся ўражаннямі аб сваіх любімых творах, прысвечаных важнай старонцы лёсу нашай краіны. Падобныя мерапрыемствы садзейнічаюць захаванню памяці аб чалавечым подзвігу падчас вайны, вучаць цаніць жыццё і стваральную дзейнасць чалавека.
Навіны факультэта
Гутарка «Беларускія паэты і пісьменнікі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны»
Навіны факультэта


BY 
