13 мая ў межах Тыдня сям'і ў БДУ і Міжнароднага дня сям'і куратар 14-й акадэмічнай групы дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Т.Л. Чахоўская правяла гутарку, прысвечаную найважнейшай ролі сям'і ў жыцці кожнага чалавека і аб тых прынцыпах, на якіх будуюцца сямейныя адносіны.
У ходзе гутаркі была разгледжана фундаментальная роля сям'і ў фарміраванні асобы, забеспячэнні стабільнасці і перадачы культурных традыцый. Было падкрэслена, што, што сям'я з'яўляецца асновай здаровага грамадства, забяспечвае бяспечнае асяроддзе, прадугледжвае павагу да старэйшых, любоў і клопат адзін пра аднаго, захаванне роднасных сувязей. Сям'я выхоўвае годных грамадзян, умацоўвае духоўныя і маральныя каштоўнасці, з'яўляецца асновай грамадства, абараняецца і шануецца ім. У хрысціянстве сям'я – гэта малая царква, заснаваная на любові, ахвярнасці і ўзаемным прабачэнні. І сёння, нягледзячы на выклікі глабалізацыі, важна захаваць традыцыйныя сямейныя каштоўнасці.
Сям'я – гэта месца, дзе нас чакаюць, любяць, разумеюць і прымаюць такімі, якія мы ёсць.
Сям'я – гэта не проста сваякі, якія жывуць побач. Гэта блізкія людзі, аб'яднаныя пачуццямі, інтарэсамі, ідэаламі, стаўленнем да жыцця. Сям'я – гэта падтрымка і апора, адна з галоўных каштоўнасцей у жыцці чалавека. Важна звяртаць увагу на хрысціянскае разуменне сям'і і шлюбу, на тое, што сям'я павінна пачынацца з любові, даверу і ўзаемаразумення. Наяўнасць такіх цнотаў здольная не толькі прадухіліць распад сям'і, але і духоўна ўмацаваць яе.
Удзельнікі гутаркі абмеркавалі розныя выпрабаванні, з якімі сутыкаюцца сучасныя сем'і: эканамічныя цяжкасці, разводы, змены ў сацыяльных нормах, звярнулі ўвагу на важнасць адаптацыі і пошуку новых спосабаў умацавання сямейных сувязяў у зменлівых умовах.
Студэнты праявілі цікавасць да тэмы гутаркі, прынялі актыўны ўдзел у абмеркаваннях і задавалі пытанні. Яны даведаліся пра важнасць камунікацыі, вырашэнне канфліктаў і праявы любові і падтрымкі ў сям'і.
Па словах студэнтаў, гутарка атрымалася натхняльнай і пазнавальнай. Яна заахвочвае да разважанняў аб значнасці сямейных каштоўнасцяў і іх ролі ў фарміраванні грамадскага жыцця.


BY 
