14.05.2025 старшыя выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Ю.А. Жукава і В.Ю. Захарэвіч і студэнты 1 і 2 курсаў рамана-германскай (англійскай) філалогіі» правялі круглы стол на тэму «Пераемнасць пакаленняў у сучаснай сям'і», прысвечаны Міжнароднаму дню сям'і.
Мэта мерапрыемства – выхаванне адказнасці за фарміраванне сямейных адносін і павагі да сямейных каштоўнасцей, умацаванне ўзаемаадносін паміж сваякамі розных узростаў, фарміраванне матывацыі да захавання пераемнасці пакаленняў у сучаснай сям'і і яе гістарычнай памяці.
Перад правядзеннем круглага стала студэнтам было прапанавана правесці анкетаванне аб важнасці пераемнасці пакаленняў, вынікі якога былі прааналізаваны і прадстаўлены на мерапрыемстве. Студэнты праявілі актыўны ўдзел у абмеркаванні важнасці выхавання павагі да сямейных каштоўнасцей і дасягненняў пакаленняў, акцэнтавалі цікавасць маладых людзей да гісторыі і вопыту продкаў, які садзейнічаюць узаемаразуменню і збліжэнню прадстаўнікоў розных пакаленняў.
Студэнты падзякавалі выкладчыкам за правядзенне мерапрыемства, якое дало магчымасць усвядоміць каштоўнасць сямейнага гістарычнага вопыту і важнасць перадачы спадчыны наступным пакаленням.






BY

