Сэрвісы

Усё пачынаецца з сям’і

Усё пачынаецца з сям’і

16.05.2025 у рамках тыдня сямейных каштоўнасцей, абвешчанага ў БДУ з  12 по 16 мая, старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства С.Э. Бабок правяла са студэнтамі 1 курса спецыяльнасці “Рамана-германская (нямецкая) філалогія круглы стол на тэму “Сямейныя каштоўнасці і традыцыі сучаснай Беларусі”. Мэта мерапрыемства – умацаванне аўтарытэта традыцыйнай сям’і, фарміраванне ўяўлення аб сапраўдных сямейных  каштоўнасцях, сутнасці хрысціянскай сям’і. Запрошаны госць і вядучы круглага стала – дацэнт кафедры багаслоўя Інстытута тэалогіі БДУ, кандыдат гістарычных навук, пратаірэй Алег Голубеў. Сустрэча прайшла ў форме адкрытага дыялогу, па ходу якога ўсе ўдзельнікі змаглі выказаць свой погляд на тое, як стварыць здаровы мікраклімат у сямейных адносінах, абмеркавалі асноўныя прычыны сямейных канфліктаў і шляхі іх вырашэння, а таксама закранулі пытанне аб хрысціянскіх асновах выхавання дзяцей і адносінах царквы да грамадзянскага шлюбу.

Шчаслівае сямейнае жыццё – гэта не выпадковасць, а вялікае дасягненне, якое грунтуецца на сумеснай працы і выбары. Пратаірэй Алег Голубеў адзначыў, што “ўступленне ў шлюб – гэта не проста саюз мужчыны і жанчыны, гэта яшчэ і ўменне саступаць і прабачаць. У сям’і пачынаецца і праходзіць сацыяльнае жыццё кожнага чалавека: менавіта тут ён спасцігае ўсю разнастайнасць адносін паміж людзьмі, развіваецца разумова і фізічна. Адной з важнейшых умоў для стварэння духоўнай, высокамаральнай атмасферы ў любой сям’і з’яўляецца захаванне сямейных традыцый. І гэта не выпадкова, таму што сямейныя традыцыі – гэта аснова укладу кожнай хрысціянская сям’і, у якой ёсць будучыня, заснаваная на вопыце продкаў”.  

1_22.jpg

4_14.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.