Сэрвісы

Праект «Сямейная памяць пра вайну» пашырае межы (15.05.2025)

Праект «Сямейная памяць пра вайну» пашырае межы (15.05.2025)

15.05.25 у рамках акадэмічнага супрацоўнiцтва ўстановы адукацыi «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт» і ФДБАУ ВА «Пяцігорскі дзяржаўны ўніверсітэт» прайшла акцыя «Сямейная памяць пра вайну», у якой узялі ўдзел студэнты і выкладчыкі ПДУ. Дадзенае мерапрыемства стала працягам праекта, ініцыяванага старшым выкладчыкам кафедры германскага мовазнаўства Г.І. Зур у 2023г. Вось ужо трэці год беларускія і замежныя студэнты філалагічнага факультэта збіраюць матэрыял  пра вайсковае мінулае сваіх родных і прадстаўляюць яго сваім аднакурснікам і выкладчыкам. Сёлета да грамадзянска-патрыятычнай акцыі далучыліся студэнты расійскай ВНУ, якія з трапятаннем і павагай да гістарычнай памяці падзяліліся ўспамінамі пра франтавікоў сваіх сем’яў. У прыватнасці, у праекце прынялі ўдзел студэнты 1 і 2 курсаў Інстытута замежных моў і міжнароднага турызму (спецыяльнасць «Лінгвістыка», профіль «Тэорыя і практыка міжкультурнай камунікацыі»), а таксама іх выкладчыкі: дацэнты А.М. Мельнікава і Н.М. Кашырына.

Праца па зборы матэрыялу і самі даклады знайшлі глыбокі водгук у сэрцах студэнтаў, выклікалі жаданне працягваць і развіваць праект, каб інфармацыя пра подзвіг старэйшага пакалення стала даступнай больш шырокаму колу моладзі. Удзельнікі акцыі падкрэслілі важнасць захавання сямейнай памяці пра вайну для ўмацавання мiру, падзякавалі дацэнту С.С. Катоўскай, старшаму выкладчыку Г.І. Зур,  а таксама  ўсiм калегам з кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ за ідэю і запрашэнне далучыцца да праекта.

IMG-20250515-WA0001.jpg

IMG-20250515-WA0002.jpg

IMG-20250515-WA0003.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image