Сэрвісы

Дню сям’і прысвячаецца…

Дню сям’і прысвячаецца…

14 мая 2025 г. прафесарам кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры В.У. Праскаловіч у рамках заняткаў па вучэбнай дысцыпліне “Рыторыка прафесійнага дыялогу” была арганізавана і праведзена дыскусія на тэму “Сям’я і яе роля ў развіцці асобы і грамадства”, прысвечаная Дню сям’і, са студэнтамі трэцяга курса спецыяльнасці “Руская філалогія”. У Рэспубліцы Беларусь Дзень сям’і адзначаецца 15 мая.

Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне ўяўлення пра сям’ю і сямейныя каштоўнасці як аснове грамадства; выхаванне пачуцця любові і павагі да родных і блізкіх людзей, як фундаменце сямейнага дабрабыту; фарміраванне разумення важнасці дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, накіраванай на падтрымку і ўмацаванне інстытута сям’і.

У кожнага ўдзельніка дыскусіі была магчымасць выказаць сваё меркаванне пра ролю інстытута сям’і ў сучасным грамадстве, сямейныя традыцыі і каштоўнасці. Студэнты падзяліліся сваім меркаваннем пра выбар сучаснай моладзі: сям’я ці прафесійная кар’ера? Што ж у прыярытэце ў лэдзі ў наш час: кар’ера ці сям’я?

Падводзячы вынікі мерапрыемства, яго ўдзельнікі адзначылі, што сям’я з’яўляецца захавальніцай духоўна-маральных каштоўнасцей, нацыянальнай культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і росквіту беларускай дзяржавы. Сучасная жанчына мае ўсё неабходнае, каб не думаць, што абраць: кар’еру ці сям’ю, а сумяшчаць іх разам.

5_14.jpg

7_6.jpg

6_7.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image