У Інстытуце педагогікі і псіхалогіі Алтайскага дзяржаўнага гуманітарна-педагагічнага ўніверсітэта ім. В.М. Шукшына завяршыўся V Усерасійскі (з міжнародным удзелам) конкурс для работнікаў адукацыйных устаноў "Педагагічны пошук" (07-30 красавіка 2025 г.), арганізаваны навукова-метадычным цэнтрам суправаджэння педагагічных работнікаў і кафедрай педагогікі і псіхалогіі.
Мэтай конкурсу было стварэнне ўмоў для рэалізацыі навукова-даследчага і метадычнага патэнцыялу работнікаў адукацыйных устаноў, развіццё ўзаемадзеяння ВНУ з адукацыйнымі арганізацыямі і міжнароднага супрацоўніцтва.
На конкурс паступіла 310 работ ад педагагічных работнікаў вышэйшай і сярэдняй прафесійнай адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі, педагогаў школ, гімназій і дзіцячых садоў.
Геаграфія ўдзельнікаў конкурсу вельмі шырокая: СНД (Рэспубліка Беларусь, Рэспубліка Казахстан), гарады федэральнага значэння Расійскай Федэрацыі (г. Масква, г. Санкт-Пецярбург) і 49 суб'ектаў Расіі.
Экспертная камісія адзначыла высокае майстэрства і арыгінальнасць навуковых і метадычных работ канкурсантаў па розных напрамках: арганізацыя выхаваўчай работы, лічбавізацыя адукацыйнага асяроддзя і дыстанцыйныя тэхналогіі навучання, арганізацыя даследчай дзейнасці, методыка выкладання асобных дысцыплін, арганізацыя прафарыентацыйнай работы, псіхалагічнае суправаджэнне навучэнцаў і педагогаў, арганізацыя педагагічнага настаўніцтва і ўзаемадзеянне педагога з сям’ёй навучэнца i iнш.
Гран-пры конкурсу ў намiнацыi «Тэорыя і практыка вышэйшай адукацыі. Лінгвістыка» ўдастоена манаграфія загадчыка кафедры раманскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Тучынскага Аляксея Віктаравіча "Безэквівалентныя моўныя намінацыі як гісторыка-культурны феномен: на матэрыяле французскай, рускай і беларускай моў".
ВІНШУЕМ!


BY

