Сэрвісы

Мы – за жыццё без тытуню!

Мы – за жыццё без тытуню!

23.05.2025 напярэдадні Сусветнага дня без тытуню, які кожны год адзначаецца 31 мая, старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства С.Э. Бабок правяла са студэнтамі 1 курса спецыяльнасці «Рамана – германская (нямецкая) філалогія” ток-шоу на тэму “Жыццё без тытуню”. Мэта мерапрыемства – прафілактыка ўжывання тытуню праз павышэнне інфармаванасці студэнтаў пра праблему нікацінавай залежнасці і яе распаўсюджвання ў маладёжным асяроддзі. У рамках падрыхтоўкі да ток-шоу студэнтам было прапанавана паглядзець на тэму размовы “знутры” вачамі прадстаўнікоў розных кірункаў: гісторыкаў, медыкаў, хімікаў і літаратараў. “Гісторыкі” расказалі аб тым, як тытунь трапіў у нашу краіну, і адкуль пайшла звычка курыць. “Сацыёлагі” прадставілі інфармацыю пра колькасць курцоў у Беларусі, а таксама правялі ананімнае апытанне сярод равеснікаў пра прычыны, па якіх яны пачалі курыць. Усім вядомы факт, што тытунёвы дым небяспечны не толькі для саміх курцоў, але і для тых, хто знаходзіцца разам з імі. Таму ў цэнтры ўвагі “хімікаў” аказалася праблема пасіўнага курэння. Асноўнай тэмай у выступленні “медыкаў” стаў уплыў курэння на жаночае здароўе, бо менавіта ад жанчыны залежыць здароўе яе будучых дзяцей, а значыць, і здароўе нашай нацыі ў цэлым.

Мерапрыемства прайшло ў фармаце актыўнага дыялогу. Студэнты адкрыта адказвалі на пытанні вядучага, дзяліліся прыкладамі з уласнага жыцця. Адным з яркіх момантаў у канцы ток-шоу стала выступленне “літаратара” – студэнткі групы Паліны Хаменка, якая ў сваім “Пісьме равесніку” падзялілася думкамі пра ілюзорнасць тых прыемных адчуванняў, якія пакідае пасля сябе ўжыванне табакі. Не варта мяняць краскі жыцця на ілюзію і самападман. Лепш адзін раз адмовіцца, чым пасля усё жыццё спрабаваць вярнуць страчанае здароўе.

3_21.jpg

4_15.jpg

1_23.jpg

2_24.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.