Сэрвісы

БУДЫНАК У СЭРЦЫ МІНСКА: МУЗЕЙНЫЯ ПРАЕКТЫ, ПРЫСВЕЧАНЫЯ ALMA MATER

БУДЫНАК У СЭРЦЫ МІНСКА: МУЗЕЙНЫЯ ПРАЕКТЫ, ПРЫСВЕЧАНЫЯ ALMA MATER

Музейная педагогіка – адзін з запатрабаваных накірункаў інавацыйнай дзейнасці ў сферы адукацыі. Студэнты 3 курса спецыяльнасці “Руская філалогія” распрацавалі і прадставілі музейныя праекты ў межах вучэбнай дысцыпліны «Дыялектыка традыцый і інавацый у навучанні літаратуры» (кіраўнік праекта – дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Вольга Іванаўна Царова).

Знаёмства будучых настаўнікаў-русістаў з формамі музейнай педагогікі адбывалася на матэрыяле, які выклікаў сапраўдную цікавасць у студэнтаў. Трэцякурснікам неабходна было стварыць музейныя праекты, прысвечаныя alma mater – корпусу філалагічнага факультэта па вуліцы Карла Маркса.

Музейная педагогіка накіравана на рэалізацыю міждысцыплінарнага і практычнага падыходу ў адукацыі. Пры стварэнні праектаў студэнты вывучалі матэрыял па педагогіцы, гісторыі, архівазнаўстве, культуралогіі, архітэктуры, экскурсазнаўстве, музеязнаўстве, камп’ютарных тэхналогіях.

У выніку навукова-практычнай дзейнасці былі распрацаваны групавыя праекты ў форме экскурсіі, віртуальнага музея і квэста. Вялікую цікавасць будучых настаўнікаў-філогагаў выклікаў квэст, прысвечаны мінуламу і сучаснасці філалагічнага факультэта БДУ.

Група «экскурсаводаў» прэзентавала экскурсійны маршрут па факультэце і правяла экскурсію па цікавых месцах alma mater.

Група «музейшчыкаў» стварадала віртуальны музей філалагічнага факультэта БДУ.

Рисунок8.jpg

Рисунок5.jpg

Рисунок_1.jpg

Рисунок7.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image