Сэрвісы

СВЯТА ШЧАСЛІВАГА ДЗЯЦІНСТВА

СВЯТА ШЧАСЛІВАГА ДЗЯЦІНСТВА

1 чэрвеня - Міжнародны дзень абароны дзяцей, які адзначаецца сёння амаль ва ўсіх краінах свету. Гэта не толькі адно з самых радасных дзіцячых святаў, але і напамін дарослым аб тым, што дзеці маюць патрэбу ў пастаянным клопаце і абароне і што менавіта дарослыя нясуць адказнасць за іх.

Гэты дзень таксама служыць напамінам грамадству аб тым, што захаванне і павага правоў дзіцяці з'яўляецца найважнейшай умовай фарміравання гуманнага, справядлівага і паспяховага грамадства.

Адзначаць Дзень абароны дзяцей пачалі пасля кангрэса, які адбыўся ў 1949 годзе, на якім Міжнародная дэмакратычная федэрацыя жанчын пастанавіла забяспечыць дабрабыт падрастаючага пакалення. З таго часу ААН лічыць адным з галоўных напрамкаў сваёй дзейнасці абарону правоў, жыцця і здароўя дзяцей.

У Беларусі ахова дзяцінства - адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці дзяржавы. У краіне працуе Нацыянальная камісія па правах дзіцяці, якая каардынуе работу органаў дзяржкіравання і надае пільную ўвагу пытанням ацэнкі сітуацыі ў галіне абароны правоў дзяцей.

Напярэдадні гэтага свята кафедра раманскага мовазнаўства правяла фотаакцыю "Любімая кніга з дзяцінства".

de94363463646436.PNG

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.