Студэнтка філалагічнага факультэта БДУ Святлана Тарасевіч стала пераможцам у раённым этапе конкурсу работ творчай моладзі «Залатое пяро Белай Русі – 2025» у намінацыі «Студэнт» і заняла 3 месца.
Штогадовы конкурс РГА «Белая Русь» праводзіцца сярод вучнёўскай моладзі, а таксама маладых карэспандэнтаў раённых, гарадскіх газет, тэлебачання ва ўзросце да 35 гадоў. У 2025 годзе конкурс прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, агульная тэма конкурсных эсэ «Які бязмерны цяжар на жаночыя плечы лёг…» прапаноўвала раскрыць ролю жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Залатое пяро Белай Русі – 2025» прайшла 29.05.2025 у Маскоўскай раённай арганізацыя г. Мінска РГА «Белая Русь». Святлане Тарасевіч уручаны дыплом, грашовы сертыфікат і падарунак.



BY

