Сэрвісы

Пераможца раённага этапа конкурсу «Залатое пяро Белай Русі – 2025»

Пераможца раённага этапа конкурсу «Залатое пяро Белай Русі – 2025»

Студэнтка філалагічнага факультэта БДУ Святлана Тарасевіч стала пераможцам у раённым этапе конкурсу работ творчай моладзі «Залатое пяро Белай Русі – 2025» у намінацыі «Студэнт» і заняла 3 месца.

Штогадовы конкурс РГА «Белая Русь» праводзіцца сярод вучнёўскай моладзі, а таксама маладых карэспандэнтаў раённых, гарадскіх газет, тэлебачання ва ўзросце да 35 гадоў. У 2025 годзе конкурс прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, агульная тэма конкурсных эсэ «Які бязмерны цяжар на жаночыя плечы лёг…» прапаноўвала раскрыць ролю жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Залатое пяро Белай Русі – 2025» прайшла 29.05.2025 у Маскоўскай раённай арганізацыя г. Мінска РГА «Белая Русь».  Святлане Тарасевіч уручаны дыплом, грашовы сертыфікат і падарунак.

IMG-fc149b2a0f3aebc284ffa9850669119c-V.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.