09.06.2025 у рамках выканання плана мерапрыемстваў, прымеркаваных да года добраўпарадкавання, старшыя выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства Ю.А. Жукава і В.Ю. Захарэвіч арганізавалі выставу насценгазет і фатаграфій «Самы ўтульны і добраўпарадкаваны куток маёй краіны» са студэнтамі другога курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія».
Асноўнай мэтай мерапрыемства стала прыцягненне ўвагі да пытанняў камфорту гарадскога асяроддзя і дэманстрацыя паспяховых прыкладаў добраўпарадкавання.
Сценгазеты, створаныя студэнтамі, адлюстроўваюць ідэі добраўпарадкавання і паказваюць змены, якія адбываюцца ў розных кутках нашай краіны. Фатаграфіі дэманструюць рэальныя прыклады паляпшэння гарадскога і сельскага асяроддзя, уключаючы азеляненне, добраўпарадкаванне паркаў і двароў. З фотаработамі можна азнаёміцца ў чытальнай зале фiлалагiчнага факультэта.
Удзельнікі выставы атрымалі новы погляд на добраўпарадкаванне родных мясцін, абмеркавалі магчымыя ініцыятывы і ідэі па паляпшэнні гарадскога і сельскага асяроддзя.
Мерапрыемства дазволіла прадэманстраваць творчы падыход студэнтаў да тэмы добраўпарадкавання, а таксама падкрэсліць значнасць фарміравання камфортнай прасторы для жыцця.




BY

