23 чэрвеня кафедра беларускага мовазнаўства правяла круглы стол, прысвечаны журботнай даце – Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
Кожны з нас аддае даніну памяці тым, хто мужна, з першых жа хвілін, стаў на абарону Радзімы ў дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны і цаной свайго жыцця абараніў для нас права жыць у міры і спакоі на роднай зямлі.
Беларусы – адна з найбольш пацярпелых у выніку Вялікай Айчыннай вайны нацый. У беларускай зямлі вечна спачываюць мільёны людзей, якія загінулі на палях змаганняў і былі забітыя падчас генацыду мірнага насельніцтва.
Гэты дзень нагадвае нам пра тое, што мы павінны шанаваць мір і спакой, свабоду і незалежнасць, якія беларусы маюць сёння. Будзем памятаць, што мы павінны берагчы сваю Радзіму і яе народ, каб жудасныя падзеі ваеннага ліхалецця больш ніколі не паўтарыліся.


BY

