05.09.2025 у рамках грамадзянска-патрыятычнага выхавання выкладчык кафедры германскага мовазнаўства В. В. Скарабагаты правёў са студэнтамі 3 курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія» інтэрактыўную дыскусію «Слова пра мір: думкі, што аб’ядноўваюць Беларусь і свет», прымеркаваную да Дня міру (21 верасня).
Мэта мерапрыемства – фарміраванне грамадзянскай ідэнтычнасці і патрыятычнай свядомасці ў студэнтаў праз вывучэнне і асэнсаванне цытат вядомых дзеячаў Беларусі і свету пра мір, дружбу народаў, нацыянальны гонар і адзінства.
У час сустрэчы ўдзельнікі пазнаёміліся з цытатамі і выказваннямі пра мір і дружбу народаў, абмеркавалі іх актуальнасць у сучасным грамадстве і падзяліліся ўласнымі разважаннямі. Абмеркаванне было пабудавана вакол каштоўнасцяў нацыянальнага адзінства і ўзаемаразумення, што дазволіла разгледзець ідэі міру як аснову канструктыўнага дыялогу і грамадзянскай адказнасці.
Інтэрактыўны фармат паспрыяў развіццю крытычнага мыслення, выхаванню пачуцця нацыянальнай годнасці і ўмацаванню каштоўнасцяў узаемаразумення і талерантнасці. Па выніках дыскусіі студэнты адзначылі важнасць усвядомленых адносін да ідэй міру і адзінства для асабістага і грамадзянскага станаўлення.





BY

