Сэрвісы

З ПЕРАМОГАЙ У КОНКУРСЕ! НОВЫЯ ДАСЯГНЕННІ КАФЕДРЫ РАМАНСКАГА МОВАЗНАЎСТВА

З ПЕРАМОГАЙ У КОНКУРСЕ! НОВЫЯ ДАСЯГНЕННІ КАФЕДРЫ РАМАНСКАГА МОВАЗНАЎСТВА

Пачатак навучальнага года на кафедры раманскага мовазнаўства адзначаны яркай падзеяй: па выніках III Усерасійскага конкурсу з міжнародным удзелам на лепшае выданне для іншамоўнай адукацыі "Акадэмічнае Выданне Сучаснага Тыпу па Замежных мовах" (АИСТ’ИЯ), які праводзіцца Інстытутам замежных моў ГАОУ ВА г. Масквы «Маскоўскі гарадскі педагагічны ўніверсітэт», манаграфія загадчыка кафедры раманскага мовазнаўства Тучынскага Аляксея Віктаравіча «Безэквівалентныя моўныя намінацыі як гісторыка-культурны феномен: на матэрыяле французскай, рускай і беларускай моў» прызнана Пераможцам у намінацыі «Лінгвакультуралогія».

Конкурс праводзіцца з мэтай падтрымкі і прасоўвання работ аўтараў (аўтарскіх калектываў), накіраваных на забеспячэнне адукацыйнага працэсу ва ўніверсітэце, а таксама ў мэтах папулярызацыі навукі, далучэння чытача да сучаснай навуковай думкі.

У 2025 годзе на конкурс паступіла рэкордная колькасць заявак — 105 выданняў у шасці заяўленых намінацыях. Геаграфія ўдзельнікаў ахапіла вядучыя навуковыя і адукацыйныя цэнтры Расіі і Беларусі: Маскву, Санкт-Пецярбург, Благавешчанск, Растоў-на-Доне, Барнавул, Чэлябінск, Астрахань і Мінск. Конкурс актыўна падтрымліваюць выдавецтвы-лідары ў галіне выдання літаратуры для іншамоўнай адукацыі — ФЛІНТА, Кнорус і Інфра-М.

У гэтым годзе конкурс пашырыў межы: акрамя традыцыйных намінацый для ўнiверсiтэцкiх выданняў, былі дададзены катэгорыі, якія ахопліваюць усю сістэму адукацыі, што дазволіла прадставіць поўную палітру сучасных падыходаў да іншамоўнай адукацыі.

ВІНШУЕМ!

ДИПЛОМ_Победитель_в_номинации_Тучинский.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.